Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намесьніка старшыні Маладога Фронту затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы


Мытнікі канфіскавалі ў Яўгена Скочкі 14 асобнікаў праграмы выбарчага блёку “Маладая Беларусь” і столькі ж асобнікаў праекту палітычнай рэформы, які прапануе гэты блёк. Паводле Яўгена Скочкі, мытнікам не спадабалася, што ў праграме быў пункт аб зьмене ўлады ў Беларусі. Маладафронтавец ехаў у Вільню на сэмінар разам са сваімі сябрамі. Пакуль правяралі Яўгена Скочку, рэйсавы аўтобус зьехаў, і Яўгену давялося дабірацца самастойна.
XS
SM
MD
LG