Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбары ў палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 кастрычніка


П

Падчас сустрэчы з кіраўніком Цэнтарвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся на 17 кастрычніка як дату выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Такім чынам да пачатку выбарчай кампаніі застаецца меней за два месяцы. Як патлумачыў нашаму радыё сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік, Аляксандар Лукашэнка даручыў ЦВК падрыхтаваць праект дэкрэту аб сябрах Цэнтральнай выбарчай камісіі з дарадчым голасам ад палітычных партыяў. Акруговых і ўчастковых камісіяў гэта ня будзе датычыць, — паведаміў Мікалай Лазавік. А вось што ён адказаў на пытаньне, ці абмяркоўвалася на сустрэчы пытаньне пра магчымы рэфэрэндум:

(Лазавік: ) “Наконт рэфэрэндуму канкрэтных размоваў не было. Пытаньне застаецца адкрытым, калі ён будзе, якім чынам будзе арганізаваны, — гэтае пытаньне застаецца адкрытым”.
XS
SM
MD
LG