Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік міліцыі абвінавачвае спэцслужбы ў ціску на дзеячаў апазыцыі


Алег Супрунюк, Берасьце Сакратар Берасьцейскай арганізацыі Партыі камуністаў беларускай Мікалай Шыкеля атрымаў папярэджаньне за распаўсюд улётак народнай кааліцыі “5+”.

Папярэджаньне было абвешчанае падчас паседжаньня адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Берасьця, на якім разглядалася справа спадара Шыкелі. Яго абвінавацілі ў тым, што падчас сустрэчы з жыхарамі аднаго зь берасьцейскіх мікрараёнаў актывіст ПКБ распаўсюджваў друкаваныя выданьні, сутнасьць якіх “скіраваная на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”.

Мікалай Шыкеля, які раней працаваў намесьнікам начальніка крымінальнай міліцыі Берасьцейскай вобласьці, адхіліў гэтыя абвінавачаньні і наступным чынам пракамэнтаваў сёньняшнюю падзею:

(Шыкеля: ) “Я бачу ў гэтым працу спэцслужбаў. Калісьці я непасрэдна кіраваў такога рангу службамі, таму не дылетант у гэтых пытаньнях. Спэцслужбам дадзена заданьне адсочваць сёньня прэтэндэнтаў альбо будучых лідэраў і спрабуюць сваімі дзеяньнямі — кшталту адпраўкі матэрыялаў у суды, адміністрацыйныя камісіі, запалохаць, пасеяць страх і недавер. Я лічу, што гэта яшчэ раз сьведчыць пра іх бясьсільле”.

Спадар Шыкеля зьбіраецца асбкарджваць рашэньне адміністрацыйнай камісіі ў судзе.
XS
SM
MD
LG