Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Міжнародная амністыя”: гаворка ідзе пра свабоду слова, пра закрыцьцё незалежных газэт


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня была распаўсюджаная штогадовая справаздача аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі “Міжнародная амністыя”. Прэзэнтацыя рапарту адбылася і ў Польшчы. Польская філія “Міжнароднай амністыі” – адная з найбольш актыўных што да справаў, зьвязаных зь Беларусяй.

Вось што сказала Мірэла Панэк, прадстаўніца польскай філіі “Міжнароднай амністыі”:

(Панэк: ) “Што да прысутнасьці Беларусі ў справаздачы, па-першае, Беларусь і Ўзбэкістан – гэта адзіныя краіны ў Эўрапейскім і цэнтральна-азіяцкім рэгіёне, якія дагэтуль маюць сьмяротнае пакараньне. Гаворка ідзе таксама пра свабоду слова, закрыцьцё незалежных газэтаў, пра праблемы, якія маюць праваахоўныя арганізацыі. Праваабаронцаў, а таксама прафсаюзных актывістаў, перасьледуюць і арыштоўваюць. Вязьняў сумленьня ня стала менш. Маркевіча і Мажэйку вызвалілі, але вязьнямі сумленьня прызнаныя чарговыя асобы. Варта адзначыць таксама гвалт у дачыненьні да жанчынаў. Гэтая зьява існуе, хаця няма ў гэтай справе ніякіх урадавых дадзеных. Але паводле інфармацыі недзяржаўных арганізацыяў, гэта таксама сур’ёзная праблема”.

Паведаміла Мірэла Панэк – прадстаўніца польскай філіі “Міжнароднай амністыі”.
XS
SM
MD
LG