Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад Ізраілю не ўхваліў плян Шарона


Тэль-Авіў. Урад Ізраілю сёньня разгледзеў плян прэм’ер-міністра Арыеля Шарона ў справе вываду войскаў і ліквідацыі яўрэйскіх паселішчаў у сэктары Газа. Большасьць членаў кабінэту не падтрымліваюць ініцыятыву Шарона. Прэмьер-міністар заявіў, што будзе дамагацца рэалізацыі свайго пляну, нават калі дзеля гэтага давядзецца зьмяніць склад ўраду. Сёньня ж у выніку авіяўдару ізраільскіх вайскоўцаў на Газе былі забітыя тры палестынцы, у тым ліку і адзін з лідэраў групоўкі Хамас. Сем чалавек параненыя.
XS
SM
MD
LG