Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вуліцы Карачы пад кантролем паліцыянтаў


Пакістан. 15 тысячаў паліцыянтаў патрулююць вуліцы гораду Карачы, дзе сёньня раніцай быў забіты папулярны сярод мясцовых сунітаў муфцій Нізамудзін Шамзай. Пасьля забойства ў горадзе адбыліся масавыя выступы – разьюшаныя прыхільнікі Шамзая нападалі на паліцэйскія пастарункі, палілі аўтамабілі, граміла банкі і крамы. У перастрэлцы параненыя найменьш як чатыры паліцыянты. Шамзай ктыўна падтрымліваў талібаў і заклікаў да джыхаду супраць ЗША. Адказнасьць за ягонае забойства пакуль што ніхто на сябе ня ўзяў.
XS
SM
MD
LG