Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская міліцыя арыштавала двух арганізатараў гандлю жанчынамі ў Аўстрыю


Валер Каліноўскі, Менск Першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі Аляксандар Шчурко паведаміў Свабодзе пра тое, што пазаўчора беларуская міліцыя арыштавала дваіх арганізатараў нелегальнай перапраўкі жанчын для сэксуальнай эксплюатацыі ў Аўстрыі ў бардэль ля гораду Лінц.

Нядаўна гэтая ўстанова была выкрытая аўстрыйскай паліцыяй. Ахвярамі прымусовай прастытуцыі там сталі да 150 беларускіх дзяўчат ва ўзросьце ад 21 да 25 гадоў.

Аляксандар Шчурко паведаміў, што беларуская міліцыя каардынавала свае дзеяньні з аўстрыйскімі калегамі, супрацоўнікі МУС Беларусі накіроўваліся ў Аўстрыю, час апэрацыі па затрымцы арганізатараў гэтага падпольнага бізнэсу каардынаваўся абодвума бакамі.

Гаворыць Аляксандар Шчурко:

(Шчурко: ) “Мы пазаўчора затрымалі ў Менску тых людзей, якія вялі іх адпраўку. Там ішла праца, каб устанавіць, каго накіроўвалі. А ў нас была задача ўстанавіць, хто накіраваў. Мы сваю задачу выканалі”.

Паводле спадара Шчурка, жанчын перапраўлялі з мэтай працаўладкаваньня. Іх лёсам займаюцца МУС, МЗС і амбасада Беларусі ў Аўстрыі.
XS
SM
MD
LG