Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шыіцкі лідэр Мактада Ас-Садр пагадзіўся спыніць барацьбу


r

НЭДЖЭФ. Супрацьстаяньне паміж адзеламі шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра і сіламі кааліцыі завершылася заключэньнем пагадненьня. Як паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенцыі , Ас-Садр пагадзіўся спыніць барацьбу й каардынаваць свае дзеяньні з іншымі шыіцкімі лідэрамі. Такім чынам завяршыліся баі ў гарадах Нэджэф і Кербэла. Раней у баёх у ірацкім горадзе Нэджэф забіта каля 100 байцоў шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра і ўзяты ў палон адзін з яго найбліжэйшых паплечнікаў.
XS
SM
MD
LG