Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кшыштоф Занусьсі: “калісьці беларускае кіно мела свае адметнасьці”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сусьветна вядомы польскі рэжысэр Кшыштоф Занусьсі даў Радыё Свабода эксклюзіўнае інтэрвію. Спадар Занусьсі падзяліўся з нашым карэспандэнтам сваімі развагамі пра цяперашні стан беларускай мовы ў Беларусі, адметнасьці беларускага мэнталітэту, а таксама патэнцыял беларускіх творцаў.

Вось што, напрыклад, рэжысэр сказаў пра цяперашняе беларускае кіно:

(Занусьсі: ) “Я ўжо цяпер мала бачу беларускіх фільмаў – яны папросту нічым не адрозьніваюцца ад фільмаў расейскіх. Гэта расейскае кіно, якое робіцца ў Беларусі. Калісьці беларускае кіно мела свае адметнасьці, і я думаю, што яно мае шанец адрадзіцца, але для гэтага патрэбная дапамога дзяржавы. Між тым цяперашнія беларускія ўлады выкарыстоўваюць кіно ў якасьці інструмэнту для прапаганды. Гэта спадчына і настальгія па Савецкім Саюзе, якая, у адрозьненьні ад большасьці посткамуністычных краінаў, яшчэ прысутная ў Беларусі. Увогуле, я шмат езьдзіў у Грузію, Армэнію, Азэрбайджан, Казахстан. У гэтых краінах, ня кажучы ўжо пра Ўкраіну, і прыбалтыйскія дзяржавы, перамены ў гэтай справе ідуць значна хутчэй, чым у Беларусі. Я, аднак, спадзяюся, што і беларускае кіно пачне стварацца ў такі спосаб, як гэта ёсьць у Эўропе. Што дзяржава будзе фінансаваць стужкі, якія ўзмацняюць нацыянальную самасьвядомасьць”.

Гэта быў усясьветна вядомы рэжысэр Кшыштоф Занусьсі. Цалкам гутарку зь ім слухайце ў чарговай праграме “Вольная студыя”.
XS
SM
MD
LG