Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распрацаваная стратэгія вызваленьня А.Фінькевіча


На паседжаньні Камітэту ў справе вызваленьня актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча зацьвердзілі плян стратэгіі і тактыкі абароны палітвязьня пад час судовага паседжаньня.


Сёньня на паседжаньні Камітэту ў вызваленьні актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча зацьвердзілі плян стратэгіі і тактыкі абароны палітвязьня пад час судовага паседжаньня.

Дата суду пакуль не прызначаная. Артура Фінькевіча будуць судзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва. Яго абвінавачваюць у тым, што пад час адбыцьця пакараньня на “хіміі” за палітычныя графіці ў магілёўскай спэцкамэндатуры, Артур нібыта парушыў правілы ўнутранага распарадку.

Камітэт, які ўзначальвае Аляксандр Мілінкевіч, уваходзяць лідэры дэмакратычных партый, грамадзкія дзеячы, актывісты моладзевых арганізацый. На сёньняшнім паседжаньні прысутнічалі Людміла Гразнова, Эла Гарэцкая, Павал Севярынец, Эніра Браніцкая, актывісты “Маладога фронту”.

Сябры Камітэту распаўсюдзілі адрас маці і бабулі Артура, якія жывуць у Менску на вуліцы Убарэвіча, 166-83. Яны спадзяюцца, што людзі накіруюць лісты падтрымкі родным Артура. Каля 200 чалавек выказалі гатоўнасьць прыехаць на суд над Артурам Фінькевічам з Менску і рэгіёнаў Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ў дадзеным выпадку вельмі важнае значэньне мае міжнародная падтрымка.

Мілінкевіч: “Міжнародны ціск вельмі важны. Яны дэкляруюць, што яны за свабоду, за правы чалавека і ўсё часьцей і часьцей робяць канкрэтную справу. Таму я лічу, што сёньня міжнародная салідарнасьць эфэктыўная як ніколі. Улада спрабуе праціснуцца то ў Раду Эўропы, то спрабуе мець інвэстыцыі, тэхналёгіі. Мы не адны”.

Павал Севярынец: “Каля судоў пад час крымінальных спраў з газэтамі, з распаўсюдам інфармацыі, са студэнцкай салідарнасьцю будзем, сапраўды, вельмі моцна падтрымліваць Артура. Перасьлед “Маладога фронту” не спыняецца, але маладафронтаўцы моцна адказваюць. Іх не зламіць і мы іх падтрымаем у гэтай іхнай нязломнасьці”.
XS
SM
MD
LG