Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі на сустрэчу з прадстаўнікамі ўлады прыйшлі 17 прадпрымальнікаў


У памяшканьні палацу творчасьці дзяцей і моладзі “Юнацтва”, дзе ладзілася сустрэча прадпрымальнікаў з прадстаўнікамі ўлады, складана было разабраць, каго тут болей — чыноўнікаў з абласнога ды гарадзкога камітэтаў эканомікі, упраўленьня й дэпартамэнту працы ці прадстаўнікоў малога бізнэсу?


Апошніх, як дакладна палічылі ўдзельнікі сустрэчы, прыйшло толькі сямнаццаць.

“Мы ў чарговы раз пачулі, што ўказ пра стварэньне прадпрымальнікамі прыватных унітарных прадпрыемстваў, можа, ня самы лепшы, але адмяняць яго ніхто ня будзе. Нам распавядалі, як правільна звальняць наёмных працаўнікоў, калі яны ня блізкія сваякі”, — паведаміў адзін з удзельнікаў сустрэчы.

Начальнік гарадзкога цэнтру працы, занятасьці й сацыяльнай абароны Аляксандар Ключынскі не пагадзіўся зь меркаваньнем дробных бізнэсоўцаў, што пасьля набыцьця моцы ўказам № 760 тысячы людзей застануцца бяз працы. Спадар Ключынскі распавёў, што ў Гомелі цяпер звыш трох тысяч вакансіяў. Фармуюцца групы беспрацоўных, каб навучацца 15 спэцыяльнасьцям.

“У Гомелі безвыніковыя афіцыйныя сустрэчы прадпрымальнікаў з уладнымі чыноўнікамі ладзяцца ўжо гады два. Нічога на іх не вырашаюць, хоць праблемаў у дробных бізнэсоўцаў толькі прыбаўляецца. Я думаю, што сёньня ўлады ініцыявалі сустрэчу менавіта дзеля таго, каб людзі ня ехалі ў Менск, — сказала гомельская прадпрымальніца Ірына Камінская, якая разам зь іншымі калегамі брала ўдзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG