Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горад Ліду “састарылі” на 57 гадоў


Налета лідзкія ўлады вырашылі адзначыць 685-годзьдзе заснаваньня гораду. Гэта — новая дата, яна прынята адносна нядаўна — пасьля кансультацыяў з гісторыкамі з Акадэміі навук.


Адмыслоўцы мяркуюць, што год пабудовы Лідзкага замку — 1323-ці — абгрунтавана можна лічыць пачаткам гораду. Афіцыйна гэтая дата будзе адзначацца ўпершыню.

Раней уладамі годам заснаваньня Ліды быў прызнаны 1380-ы. Гэтая лічба да апошняга часу была пазначана на ўезьдзе ў горад. Рэч у тым, што ў савецкія часы партыйныя ўлады Ліды не пагадзіліся лічыць часам заснаваньня гораду год пабудовы замку вялікім князем Гедымінам. У 1980 годзе ўпершыню было ўрачыста адзначана 600-годзьдзе Ліды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG