Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Гайдукевіч: Расея наблізілася да эўрапейскіх стандартаў


Вылучэньне Дзьмітрыя Мядзьведзева кандыдатам у прэзыдэнты Расеі камэнтуе лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч.


“На сёньняшні дзень “Адзіная Расея” вылучае не абы-каго, а кандыдата ў прэзыдэнты. Прэзыдэнт — “Адзіная Расея”, прэм’ер — “Адзіная Расея”, ключавых міністраў у Думе зацьвердзіць “Адзіная Расея”.

Расея канфігуральна па сыстэме ўлады (я не кажу — па сутнасьці) наблізілася да ўсіх эўрапейскіх стандартаў. Паўсюль жа ўсе ўрады партыйныя.

І нам, у Беларусі, патрэбна такая ж буйная партыя, як “Адзіная Расея”. Я пра гэта ўжо казаў, але паўтаруся: калі наш міністар паедзе ў Маскву і размова там зойдзе пра газ, нафту ці яшчэ нешта, зразумела, лягчэй і прасьцей будзе вырашаць пытаньні, калі ім будуць папярэднічаць дамовы паміж “Адзінай Расеяй” і “Белай Русьсю”.

І да гэтага трэба ставіцца нармальна. У любым выпадку гэта разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці, гэта рух наперад. Гэта магчымасьць перайсьці на прапарцыянальна-мажырытарную сыстэму і г.д. Патрэбна і нам займацца партыйным будаўніцтвам”.

XS
SM
MD
LG