Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хацелася б больш праўды ў газэтах і на тэлебачаньні”


Ці выконваюцца правы чалавека ў Беларусі?


Дзяўчына: “Мне здаецца, што выконваюцца, але не заўсёды”.

Спадар: “Можа й выконваюцца, але, думаю, не зусім так, як гэта належала б рабіць”.

Карэспандэнт: “Што вы маеце на ўвазе?”

Спадар: “Да прыкладу, кантрактную сыстэму. Гэта ж і ёсьць парушэньне правоў чалавека”.

Хлопец: “Вельмі многіх маладых спэцыялістаў прымушаюць ехаць па разьмеркаваньні, а там не ствараюць умоваў, плацяць нізкія заробкі, а працаваць даводзіцца на ўсю сілу”.
17 сьнежня адменяць ільготы для студэнтаў і пэнсіянэраў — вось канкрэтны прыклад парушэньня правоў чалавека

Спадарыня: “Парушаюцца, амаль паўсюль і штодня, нават у транспарце, краме...”

Спадар: “А што я магу сказаць. Я інвалід, атрымліваю пэнсію, вось і ўсе правы.”

Спадар: “На мой погляд, у нас усё нармальна, вось чакаем другога дзіцяці”.

Ягоная жонка: “Нас проста гэта пакуль не кранула”.

Хлопец: “Вельмі хацелася б зьменаў у адносінах да студэнтаў. Нашы правы ўвесь час ігнаруюцца, нават каб сэсію здаць. Дэкан і выкладчыкі прызначаюць іспыты пасьля новага году, замест таго каб паздаваць іх яшчэ ў сьнежні, а потым спакойна адпачыць. А яшчэ хацелася б больш праўды ў газэтах і на тэлебачаньні”.

Спадарыня: “Вядома, парушаюцца”.

Хлопец: “У Беларусі існуе гэтая праблема, і трэба рабіць нейкія зьмены. 17 сьнежня адменяць ільготы для студэнтаў і пэнсіянэраў — вось канкрэтны прыклад парушэньня правоў чалавека”.

Дзяўчына: “Вядома, парушаюцца, на кожным кроку”.

Карэспандэнт: “У вас ёсьць прыклады?”

Дзяўчына: “Вось мяне адлічылі з унівэрсытэту, і я нікому не магу даказаць, што зрабілі гэта несправядліва. А на разьвітаньне сказалі такія словы: мы — адміністрацыя, а ты — студэнтка і таму нічога не дакажаш”.

Дзяўчына: “Я лічу, што парушаюцца”.

Ейны сябар: “Яны паўсюль і ва ўсім парушаюцца: права на свабоду слова, на сходы. З гэтым сутыкаешся кожны дзень і з гэтым ужо ўсе звыкліся”.

XS
SM
MD
LG