Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу актывіста БНФ адправілі на дасьледаваньне


Крымінальную справу старшыні шклоўскай суполкі Партыі БНФ Аляксандра Фёдарава адправілі на дадатковае дасьледаваньне. Суд абавязаў кіраўніцтва камунальнай гаспадаркі Шклоўскага раёну правесьці паўторную рэвізію на кацельных, якімі кіраваў Аляксандар Фёдараў.

Суд над Аляксандрам Фёдаравым пачаўся 31 кастрычніка. Старшынюе на судзе старшыня Шклоўскага раённага суду Аляксандар Тараканаў.

Аляксандру Фёдараву інкрымінуюць злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці. Яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня.

Аляксандар Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што гэтыя парушэньні ён рабіў праз вытворчую неабходнасьць. Ягоныя кацельні цэнтральныя, яны ацяпляюць важныя дзяржаўныя аб’екты — райвыканкам, пракуратуру, школы. Фінансаваньне кацельняў недастатковае, каб падтрымліваць іхную працу, кажа Фёдараў.

Аляксандар Фёдараў кіраваў трыма кацельнымі ў Шклове і Шклоўскім раёне. Усе яны былі ўзорныя і ніводнага разу не спыняліся. Паглядзець на працу кацельняў неаднойчы прыяжджалі ўрадавыя дэлегацыі.

Аляксандра Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Пакуль вялося сьледзтва, ён знаходзіўся ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе яго ўжо арыштоўвалі на загад пракурора Сьніткова, але тады хутка вызвалілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG