Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Мядзьведзеў – самы лібэральны з атачэньня Пуціна”


Вылучэньне Дзьмітрыя Мядзьведзева кандыдатам ад партыі ўлады кандыдатам у прэзыдэнты Расеі камэнтуе сустаршыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Анатоль Лябедзька:

“У Расеі асоба мае вельмі важнае значэньне. На асобу там любяць маліцца як на ікону.

Але ўсё ж такі на першым месцы там сёньня сыстэма. І наколькі Мядзьведзеў зможа прымаць самастойныя палітычныя рашэньні, сказаць цяжка. Ён будзе зьвязаны карпаратыўнымі інтарэсамі. Тут і палягае ўся інтрыга.

У прынцыпе, зь усіх тых, хто называўся ў якасьці пераемніка, Мядзьведзеў мае імідж найбольш лібэральнага чалавека.

Я не выключаю, што гэта рашэньне выкліканае і тым, што падчас парлямэнцкай кампаніі Пуцін і яго каманда моцна сапсавалі свой аўтарытэт на міжнароднай арэне. Пра гэта гаварылася і падчас нашай паездкі ў Вашынгтон. І мажліва, гэта таксама было нейкім аргумэнтам, каб падабраць чалавека, які ня можа вызываць рэзка нэгатыўную рэакцыю ў Эўропе і ЗША”.



XS
SM
MD
LG