Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец вырашыў паскардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

“Я вымушаны пайсьці на гэты крок, паколькі ўсе спробы знайсьці справядлівасьць у Беларусі не даюць выніку” – патлумачыў свае дзеяньні былы парлямэнтар.

Спадар Скрабец вінаватым сябе не прызнае. Ён лічыць, што яго асудзілі за ягоную палітычную апазыцыйную дзейнасьць. І даказаць гэта ён хоча ў ААН.

Каб ясна і дакладна выкласьці сваю скаргу ў Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў, Сяргей Скрабец папрасіў у Вярхоўным судзе Беларусі дазволу пазнаёміцца са сваёй судовай справай і зрабіць зь яе некалькі копіяў. Менавіта Вярхоўны суд краіны асудзіў былога дэпутата на 2,5 гады зьняволеньня, абвінаваціўшы яго ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы.

Аднак Вярхоўны суд даслаў былому дэпутату пісьмовы адказ: “цяпер прававых падставаў для Вашага азнаямленьня з матэрыяламі крымінальнай справы, якая ўжо скончаная, не маецца. Разам з тым паведамляю, што вам могуць быць прадстаўленыя копіі выніковых дакумэнтаў – прысуд і пастанова, калі Вы зьверніцеся з адпаведнай просьбай”.

Сяргей Скрабец тлумачыць, чым яго не задавальняе такі адказ:

“Мне патрэбныя ўсе матэрыялы крымінальнай справы. Зь іх выразна бачна, што крымінальная справа супраць мяне сфальшаваныя. А з выніковых дакумэнтаў гэтага ня бачна”.

XS
SM
MD
LG