Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні прайшло паседжаньне аргкамітэту ў справе ўтварэньня “групы мудрацоў”, якая будзе дапамагаць дэмакратызацыі Беларусі


У паседжаньні ўдзельнічалі былыя міністры замежных справаў Літвы – Антанас Валёніс. Украіны – Барыс Тарасюк, а таксама вядомыя палітыкі з Эстоніі, Славакіі, Нямеччыны ды іншых краінаў. Старшыняваў былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.

З ініцыятывай стварэньня такой групы выступіў Антанас Валёніс, які цяпер займае пасаду намесьніка старшыні парлямэнцкага камітэту Літвы ў эўрапейскіх справах.

“Пакуль казаць пра нейкія вынікі заўчасна. Мэмарандум, а менавіта такі дакумэнт мы хочам прыняць, яшчэ не падрыхтаваны. Але мы вельмі карысна і падрабязна дыскутавалі на тэму, што і як Эўразьвяз можа зрабіць для дэмакратызацыі Беларусі. Думаю, што пра першыя вынікі нашай працы можна будзе казаць не раней, чым праз некалькі месяцаў”, – паведаміў спадар Валёніс у інтэрвію “Свабодзе”.
XS
SM
MD
LG