Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наш грамадзкі рэдактар – намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу беларускага, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, палачанін Мікола Шарах.

Штодня ў эфіры будуць гучаць інтэрвію зь ім, Мікола Шарах таксама ацэніць якасьць матэрыялаў нашых карэспандэнтаў, пракамэнтуе ім надзённыя праблемы тыдня. Адначасова журналісты рыхтуюць на ягоную прапанову сэрыю матэрыялаў на агульную тэму “Што замінае разьвіцьцю беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў?”.

Шарах: “Я лічу, што наша партыя засталася на той глебе, на якой ад пачатку быў створаны Народны фронт”.
Уліцёнак: “Што вы думаеце пра выбары, якія толькі што адбыліся ў вашых найбліжэйшых супернікаў – фронтаўцаў, якіх узначальваў Вінцук Вячорка, а зараз – Лявон Баршчэўскі, ваш зямляк?”
Шарах: “Паважаю яго як навукоўца і выкладчыка – разумны чалавек. Аднак не лічу, што зь ягоным прыходам у Фронце нешта памяняецца. На жаль...”
Уліцёнак: “У такім разе што замінае разьвіцьцю КХП-БНФ?”
Шарах: “Гэта адносіны дзяржавы да незалежніцкіх рухаў”.
Уліцёнак: “Дарэчы, а ці ёсьць у вас поўнае паразуменьне зь лініяй, тактыкай і стратэгіяй вашага лідэра Зянона Пазьняка?”
Шарах: “Я ня бачу ў яго нейкіх памылак. Каб было б інакш, не было б сэнсу заставацца сярод паплечнікаў стваральніка БНФ. У іншым выпадку мяне б турбаваў лёс іншых ідэяў”.
Уліцёнак: “Як вы ставіцеся да ідэі стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі?”
Шарах: “Крытычна. Бо стварэньне партыі грунтуецца або на харызматычным лідэру, або на тым важкім грамадзкім слоі, які падтрымлівае гэтую партыю. А тут я ня бачу ні першага, ні другога. Да таго ж партыя мусіць ставіць задачу прыходу да ўлады. А задача хрысьціянаў зусім іншая. Пад яе вырашэньне патрабуецца іншае – грамадзкая арганізацыя. Тым больш там зьбіраюцца прыхільнікі розных канфэсіяў. Таму няма яскрава акрэсьленых мэтаў. Гэта ўсё ж хутчэй грамадзкая структура, а не партыйная”.
Уліцёнак: “Лічыцца, што рэйтынг КХП БНФ зусім маленькі...”
Шарах: “Рэйтынг залежыць яшчэ і ад таго, хто ды як лічыць, навошта яму тыя падлікі. Брудная прапаганда, якая гадамі лілася на Фронт і Пазьняка, засталася. Нас па-ранейшаму імкнуцца дыстанцыяваць ад станоўчага іміджу. Такім чынам, праблема ня ў партыі, а ў тым, што ідэалягічная вэртыкаль усё яшчэ працягвае зь ёй змагацца. У адрозьненьне ад астатняй апазыцыі, якую яна такім вось чынам не паказвае”.
Уліцёнак: “Але ж у партыі ёсьць праблема абнаўленьня?”
Шарах: “Калі ідэі, якія партыя лічыць важнымі, застаюцца актуальнымі і на сёньня, то я не лічу, што трэба ці іх абнавіць, ці прывесьці людзей зь іншымі людзьмі, як ёсьць на сёньня ў альтэрнатыўным нам Фронце”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG