Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрыстафор Жэляпаў, Віцебская вобласьць: “Я на зьезьдзе выступаў, каб было шчыльнае супрацоўніцтва паміж фронтам і рухам “За свабоду”. І таму я лічу, што абраньне Баршчэўскага гэта нармалёвы кампраміс. Тым больш, што ён абяцаў шукаць паразуменьне”.

Васіль Бязьмен
, Шчучын: “Крыху расчараваны. Я спадзяваўся, што будзе кампраміс, але пакуль што кампрамісу не адбылося. Будзем карэктаваць”.

Аўсеенка Аляксандар, Пінск: “У нас на зьезьдзе адбылася добрая канкурэнцыя ідэй, людзей, праграм. Хацелася б такое пабачыць на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. А ў нас выбары абсалютна справядлівыя, дэмакратычныя, чэсныя”.

Ілона Урбановіч, дэлегат ад Цэнтральнай рады Менску: “Вынік вельмі добры, бо ён сапраўды задавальняе большасьць дэлегатаў. Натуральна, што учора ніхто на яго ня мог спадзявацца. І таму, я думаю, што большасьць дэлегатаў адчуваюць палёгку.

Алесь Зянькевіч
, Полацк: “Лявон Баршчэўскі сказаў, што трэба захоўваць брэнд партыі БНФ. Але гэта памылка, бо партыя БНФ стваралася не дзеля партыі БНФ, а дзеля захаваньня нашай Беларусі”.

Аляксей Лапіцкі, Жодзінская арганізацыя партыі БНФ: “Ніхто не спадзяваўся на такую падзею, але, безумоўна, задавальненьне ёсьць”.

Мікола Бусел
: “Падазраваў, што будуць калізіі і вельмі задаволены, што ўсё гэтак удала скончылася. Спадзяюся, што мы пачнём падымацца ўгару”.

Ада Райчонак, Шаркаўшчынскі раён, вёска Германавічы: “Я вельмі задаволеная вынікамі зьезду, вельмі ўдзячная спадару Баршчэўскаму, што ён узяў ініцыятыву ў свае рукі. І я спадзяюся, што фронт будзе жыць і працаваць”.
XS
SM
MD
LG