Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ацэньваюць абраньне Л.Баршчэўскага палітыкі?



Намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык:

“Вельмі добра, што ў Партыі БНФ няма расколу. Бо калі мусіць старэйшая палітычная партыя Беларусі раскалолася б на дзьве ці на тры часткі, гэта было б дрэнна для нас усіх. А таму, калі фронт застаецца адзіны, мы вітаем рашэньне дэлегатаў зьезду і, я думаю, што праца будзе шчыльная і добрая, як раней мы працавалі”.

Сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Валер Ухналёў:

“Я думаю, што фронт застанецца такой жа уплывовай структурай аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якой ён быў дагэтуль. Без слова якога, без погляду якога нельга прыняць ніводнае канцэптуальнае рашэньне аб’яднаных дэмсылаў”.

Намесьнік старшыні БСДП(Грамада) Ігар Рынкевіч:

“Вяртаньне Лявона Баршчэўскага ў пэўным сэнсе гэта рэнэсанс хвалі палітыкаў канца 80-х- пачатку 90-х . Гэта сьведчаньне таго, што БНФ, як і Беларусь, вырашае пытаньне пачатку 90-х – небясьпека незалежнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG