Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На гэтым тыдні чарговым грамадзкім рэдатарам нашага радыё будзе палачанін Мікола Шарах.

Сярод ягоных абавязкаў – штодзённая ацэнка найлепшых матэрыялаў нашага абноўленага сайту. Думкі, меркаваньні, экспэртныя ацэнкі грамадзкага рэдактара прагучаць у сэрыі інтэрвію і рэпартажаў. А на замоўленую ім тэму ў пятніцу прагучыць спыцыяльная тэматычная перадача.

Міколу Шараху 49 гадоў. Ён беларус, жыве ў Полацку.


Працуе на ААТ "Полацк-Шкловалакно" памочнікам майстра. Па адукацыі – інжынэр-мэханік хімічнай вытворчасьці.

Вывучае завочна ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце міжнароднае права, сёлета перайшоў на трэці курс.

Асноўная грамадзкая нагрузка – намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ).

Яго добра ведаюць ня толькі ўдзельнікі прафсаюзнага руху краіны, але і ў родным Полацку. Мікола Шарах – краязнаўца, арганізатар мясцовай недзяржаўнай маланакладнай прэсы. Ён аўтар шэрагу найбольш чытаных матэрыялаў у агульнанацыянальным сайце мясцовых навінаў "Народные новости" (Bulletinonline.org), рэдагуе там полацкі разьдзел.

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Шаснаццаць гадоў быў старшынёю Грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку.

Сябра Кансэрватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.

Хобі: падарожжы, фатаграфія.

Найбольш важная справа ў жыцьці: пабудова грэка-каталіцкай царквы ў Полацку.

Жыцьцёвае крэда: змагацца ня "супраць" – змагацца "за".

XS
SM
MD
LG