Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія фашысты прапагандуюць новы рух Баркашова


Налепка баркашоўцаў у Магілёве, каля будынку аблвыканкаму

Налепка баркашоўцаў у Магілёве, каля будынку аблвыканкаму

Улёткі “Александр Баркашов в Белорусии” з стылізаванай свастыкай парасклейвалі непадалёк ад будынку аблвыканкаму.


У аддзеле ідэалягічнай работы Магілёўскага гарвыканкаму пра расклееныя па горадзе ўлёткі ня ведаюць:

“Мы змагаемся з гэтым. Гэта нашы хлопцы, вы ж ведаеце, ёсьць такая арганізацыя “Зубар”, яны ў нас сваволяць. Яны могуць сваволіць так, каб не выкрываць сябе”, — мяркуе начальніца аддзелу Ала Сушкова.

Год таму, калі падобныя ўлёткі зьяўляліся ў Магілёве апошні раз, пасьля скаргі мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы аддзел ідэалягічнай работы прымусіў сьмецяроў агледзець свае тэрыторыі і пазрываць прапагандысцкія матэрыялы РНЕ.

Тады ж магілёўскія праваабаронцы зьвярнуліся ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь і ўправу КДБ па Магілёўскай вобласьці, каб тыя выявілі асобаў, якія займаліся расклейваньнем:

“Як управа, гэтак і камітэт дзяржаўнай бясьпекі ў пытаньнях распаўсюду інфармацыі, якая заклікае да распальваньня нацыянальнай варожасьці і якая зьневажае годнасьць беларусаў, ніяк не рэагуюць. З гэтага можна зрабіць адзіную выснову, што самі органы дзяржаўнай бясьпекі і чыноўнікі спрыяюць дзейнасьці фашыстоўскіх арганізацыяў на тэрыторыі Беларусі”, — зазначыў “Свабодзе” дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру Ўладзімер Краўчанка.

XS
SM
MD
LG