Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Кіраўнік прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі Павал Лёгкі пракамэнтаваў для Радыё Свабода інфармацыію, што распаўсюдзіла радыёстанцыя "Эхо Москвы", нібыта Уладзімер Пуцін стане прэзыдэнтам "Саюзнай дзяржавы". Ён заявіў:

“Тое, што распаўсюдзіла “Эхо Москвы”, няхай застанецца на сумленьні “Эхо Москвы”. І так, як гэта інфармацыя зьявілася ў расейскіх мэдыях, то няхай гэта расейскі бок і камэнтуе. Усе камэнтары няхай дае расейскі бок.

Мы такой інфармацыі ня маем. Упершыню чуем, што будуць падпісаны нейкія Канстытуцыйныя акты і разьмяркоўвацца паўнамоцтвы паміж Лукашэнкам і Пуціным. Пра гэта беларускі бок даведаўся ад “Эхо Москвы”.

Мы са зьдзіўленьнем успрынялі гэтую інфармацыю і выказваем крайнія сумневы на гэты конт. А ўсе камэнтары я адрасую да расейскага боку. У прыватнасьці можна патэлефанаваць Вэнэдыктаву на “Эхо Москвы”. Няхай ён раскажа, адкуль і што гэта за інфармацыя”.
XS
SM
MD
LG