Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантракт падпісаны. Газ будзе каштаваць 100 даляраў за тысячу кубамэтраў


Радыё Свабода Расейскі "Газпром" падпісаў кантракт на пастаўку газу ў Беларусь пасьля 12-гадзінных перамоваў з дэлегацыяй зь Менску на чале зь першым віцэ-прэм''ерам Уладзімерам Сямашкам.

Расейскі газ будзе пастаўляцца ў Беларусь па кошце 100 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Падвысіцца тарыф на транзыт расейскага газу па Беларусі з 0,75 на 1,45 даляра за перапампоўваньне 1000 кубамэтаў на 100 кілямэтарў. Гэтая стаўка зафіксаваная на 5 гадоў.

"Газпром" заплаціць 2,5 мільярды даляраў за палову акцыяў "Белтранссгазу" цягам 4 гадоў.
XS
SM
MD
LG