Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па газу могуць прадоўжыцца і заўтра – беларускі ўрад


Валер Каліноўскі, Менск Прэсавы сакратар ураду Беларусі Аляксандар Цімашэнка, які знаходзіцца ў маскоўскай штаб-кватэры “Газпрому”, паведаміў Свабодзе, што станам на 20 гадзін менскага часу перамовы аб пастаўках газу ў Беларусь працягваліся.

(Цімашэнка: ) “ Перамовы працягваюцца. Спадзяюся, што яны завершацца яшчэ сёньня станоўчым вынікам. Хутчэй за ўсё мы тут застанемся да заўтра. Час ужо позьні. Цяжка сказаць, колькі будуць доўжыцца перамовы, нельга ваыключаць, што яны прадоўжацца і заўтра”.

У беларускім урадзе зазначаюць, што заўтра да перамоваў можа далучыцца і прэм’ер Сяргей Сідорскі.

У “Газпроме” таксама яшчэ спадзяюцца падпісаць кантракт да канца гэтага году – да бою курантаў. Віну за тое, што перамовы зацягнуліся да ночы, прадстаўнік "Газпрому" Сяргей Купрыянаў усклаў на беларускі бок. Калі кантракт ня будзе падпісаны, расейскі бок пагражае спыніць пастаўкі газу ў Беларусь заўтра раніцай.

Між тым у "Газпроме" сумняюцца, што перамовы могуць прадоўжыцца 1 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG