Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навагодняе віншаваньне слухачам “Свабоды” ад Паўла Севярынца


Радыё Свабода У гэтыя хвіліны, калі гучыць нашая перадача, у спэцінтэрнаце для “хімікаў”, што месьціцца ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, сьвеціцца адно акно. Усе насельнікі інтэрнату паехалі па хатах сустракаць Новы год, і толькі Паўлу Севярынцу, які вось ужо 16 з паловай месяцаў знаходзіцца тут на высланьні, кіраўніцтва камэндатуры адмовіла ў адпачынку.

Зараз Павал сядзіць за сталом і адказвае на шматлікія лісты, якія яму шлюць ня толькі зь Беларусі, але й замежжа, і якіх ужо прыслалі больш тысячы.

Сёньня ўвечары Павал Севярынец зьвярнуўся зь віншаваньнем да слухачоў нашага радыё:

(Севярынец: ) “Дарагія слухачы Свабоды! Віншую вас усіх з Божым Нараджэньнем і Новым годам! Зычу, каб у Новым годзе ўсё ў беларусаў было па-божаму. Зычу волі, веры, сілы і Боскае ласкі!”
XS
SM
MD
LG