Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімер Сямашка прыбыў у Маскву на газавыя перамовы


Радыё Свабода Першы віцэ-прэм''ер ураду Беларусі У. Сямашка прыбыў у Маскву на перамовы аб пастаўках газу ў Беларусь у 2007 годзе.

Пра гэта "Свабодзе" паведаміў прэсавы сакратар урада Беларусі Аляксандар Цімашэнка.

Спадар Сямашка перад адлётам зазначыў, што кантракт трэба падпісваць, і што бакі дамовіліся аб цане на газ для Беларусі ў памеры 100 даляраў за тысячу кубамэтраў.

У выпадку непадпісаньня кантракту Расея абяцала адключыць Беларусі газ 1 студзеня ў 9 гадзін раніцы.
XS
SM
MD
LG