Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаны лепшы здымак фотаконкурсу – “25 сакавіка 2006 году ў Менску”


Радыё Свабода, Менск На працягу амаль году мы атрымлівалі ад слухачоў Свабоды, наведнікаў Інтэрнэту фотаздымкі пра падзеі ў Беларусі і ў сьвеце. Кожны тыдзень самыя лепшыя зьмяшчаліся ў Інтэрнэце, а пераможцы атрымлівалі прызы. Нарэшце, пераможца году абраны. Ім стаў 23-ох гадовы Яўген Ацецкі з Менску за здымак 25 сакавіка 2006 году ў Менску.

На конкурс Свабоды даслалі здымкі некалькі сотняў ўдзельнікаў. Штомесяц вызначаліся пераможцы, яны атрымалі ў якасьці прызоў прымачы. Пераможцу года мы вызначалі разам з наведнікамі вэб-сайту. Абсалютная большасьць выказалася за здымак Яўгена Ацецкага.



Яўген Ацецкі нарадзіўся ў Менску ў 1983 годзе, ужо тры гады займаецца фатаграфіяй. Пасьля віншаваньня з перамогай мы запыталіся ў яго, як атрымалася зрабіць гэты здымак .

(Ацецкі: ) “Зразумела, я павінен быў проста прысутнічаць на тых гістарычных падзеях. І калі я ўбачыў гэты момант -- адразу зьявілася пачуцьцё, што гэта менавіта той момант, які трэба зафіксаваць. Такім чынам і быў зроблены гэты кадр. Канешне, гэта ўжо непаўторна”.

Такім чынам, пераможца фотаконкурсу году вызначаны. Ім стаў Яўген Ацецкі, і ён атрымлівае галоўны прыз –паездку ў Прагу. Мы дзякуем усім, хто дасылаў свае фотаздымкі і выказвае свае меркаваньні. І паведамляем, што ў наступным годзе вас чакаюць новыя фотаконкурсы.
XS
SM
MD
LG