Другую ноч запар вернікі ў Лаздунах заставаліся ў касьцёле, працягвалі галадоўку й маліліся. Сёньняшнюю ноч у касьцеле правялі каля 10 галадоўнікаў. З раніцы зь мясцовага шпіталю прыходзіла лекарка, памерала ў некаторых галадоўнікаў ціск, пакуль ніхто на здароўе ня скардзіцца. Удзень касьцёлы ізноў запоўнены людзьмі. Іх патрабаваньні застаюцца нязменнымі:
(Вернікі: ) “Каб ксёндз застаўся, мы ўсе галадаем й не пакінем гэтага рабіць. Ня пойдзем галасаваць, калі нашага ксяндза забяруць. Чаму яму не даюць грамадзянства, іншыя ж атрымліваюць?”
Сярод вернікаў й сёньня пераважна людзі сталага веку, але настроеныя даволі рашуча:
(Вернікі: ) “Ён вельмі добры ксёндз, такога другога няма на сьвеце. Мы такога ня знойдзем ніколі. Ён стаў нам усім, як родны, дапамажыце, калі можаце. Я сама галадую, ня выйду з касьцёла, хай й памру...”
Сам ксёндз Мар’юш выглядае даволі стомленым і расхваляваным. Яму даводзіцца езьдзіць паміж двума касьцёламі ў Лаздунах і Юрацішках і праводзіць імшу. Ён распавядае мне, што пакідае вернікаў ня толькі ў гэтых вёсках:
(кс.Мар’юш: ) “Я зьяўляюся яшчэ душ-пастарам ананімных алькаголікаў ва ўсёй Беларусі, і цяпер яны ня будуць мець душ-пастара. Яны пісалі зварот непасрэдна да А.Лукашэнкі (усяго ў Беларусі каля 50 такіх групаў), але адказу не атрымалі. Людзі вельмі разгневаліся, паколькі ў іх справа датычыць жыцьця й сьмерці”.
Тое, што заўтра трэба ад’яжджаць, ксёндз Мар’юш нават ня ўяўляе й дагэтуль ня можа ў гэта паверыць. Здаецца, ён яшчэ на нешта спадзяецца:
(кс.Мар’юш: ) “Такога ніколі раней не было. Столькі людзей у касьцёлах і ў Юрацішках і ў Лаздунах...”