Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь прыпыніла выкананьне кантрактаў на пастаўку расейскай нафты


Радыё Свабода Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла пра спыненьне канцэрнам “Белнафтахім” кантрактаў на пастаўку ў 2007 годзе расейскай нафты ў Беларусь.

Кіраўнік канцэрну Аляксандар Бароўскі пры гэтым спасылаецца на дзеяньні расейскага ўраду, які з 1 студзеня ўвёў на гэтыя пастаўкі экспартнае мыта ў памеры 181 даляра за тону. Разьлікі паказалі, што пры новым кошце нафты – 405 даляраў – нафтаперапрацоўчыя заводы будуць працаваць са стратамі. Бароўскі зазначыў, што цяпер беларускія НПЗ будуць працаваць пры мінімальнай загрузцы на рэштках нафты, якая была завезеная раней.

Расейкі ўрад ухваліў рашэньне аб увядзеньні мыта на нафту прадаваемую ў Беларусь у сувязі са стратамі свайго бюджэту ад перапродажу Беларусьсю нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны.

Паводле амбасадара Расеі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, Беларусь штогод прадавала на Захад 17–20 мільён тон сьветлых нафтапрадуктаў, пры гэтым забіраючы мыта толькі ў свой бюджэт. Страты расейскага бюджэту ацэньваюцца ў 2 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG