Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец сустрэне Новы год на “хіміі”


Радыё Свабода Сёньня высланаму на так званую “хімію” палітыку Паўлу Севярынцу спаўняецца 30 гадоў. Свой дзень нараджэньня ён сустракае на працоўным месцы, на лесаўчастку ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну.

Сёньня ж кіраўніцтва Ветрынскай спэцкамэндатуры паведаміла, што Павал сустрэне на лесаўчастку й Новы год. Між тым, паводле маці палітыка, Тацяны Яўгенаўны, ейнаму сыну даўно прысьпеў час ехаць у трохдзённы, вызначаны законам адпачынак. Такія паводзіны ўладаў Тацяна Яўгенаўна тлумачыць набліжэньнем выбарчай кампаніі і, адпаведна, спробамі ізаляцыі Паўла ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Пагатоў, дагэтуль канкрэтнай даты выезду Паўла на адпачынак ёй не паведамілі.

Паўла Севярынца асудзілі на 2 гады абмежаваньня свабоды за арганізацыю вулічных акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэфэрэндуму. Палітык прабыў на “хіміі”, у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, ужо 16 з паловай месяцаў.
XS
SM
MD
LG