Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар урада Беларусі Аляксандар Цімашэнка.
(Цімашэнка: ) “Учора Уладзімер Сямашка накіраваў Мілеру ліст з прапановамі беларускага боку па ўсіх пытаньнях. Позна ўвечары прыйшоў адказ ад Мілера. Нейкія пазыцыі былі падтрыманыя, па асобных пазыцыях засталіся пытаньні. Сёньня раніцай Сямашка зноў накіраваў ліст Мілеру з дадатковымі тлумачэньнямі пазыцыі беларускага боку. У выпадку калі беларускі бок атрымае станоўчы адказ ад Мілера на гэты ліст,--Сямашка ў любы момант можа вылецець у Маскву”.
Паводле спадара Цімашэнкі, кантракт на закупкі расейскага газу Беларусьсю і яго транзыт ў Эўропу ўпаўнаважаны падпісаць генеральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў, які ўжо знаходзіцца ў штаб-кватэры “Газпрома” на перамовах. Акрамя таго зь беларускага боку ў іх бяруць удзел прадстаўнікі міністэрстваў энэргетыкі, юстыцыі, Дзяржкаммаёмасьці.
Ацэньваючы хаду перамоваў, спадар Цімашэнка заявіў:
(Цімашэнка: ) “Зараз пазыцыі ўзгадняюцца, прапановы ідуць з абодвух бакоў, іх абмяркоўваюць. Паводле маёй інфармацыі, перамовы йдуць дастаткова канструктыўна”.