Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якое месца Беларусі ў сьвеце?


Юры Дракахруст, Прага Месца Беларусі ў сьвеце – у такой агульнай фармулёўцы праблема надзвычай складаная. Прасьцей адказ на больш фармальнае пытаньне – якое мейсца займала Беларусь у рэйтынг-лістах міжнародных арганізацыяў?

10 гадоў несвабоды

“Freedom House” – справаздача аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце

Беларусь – у катэгорыі несвабодных краінаў у дзясяты раз ад 1996 году, калі “Freedom House” пачала рабіць свае ацэнкі. З суседзяў Беларусі ў гэтую катэгорыю патрапіла таксама Расея, іншыя 4 краіны былі ацэненыя, як часткова свабодныя.

Свабода друку – як у Зымбабвэ

“Freedom House” – справаздача аб свабодзе друку ў сьвеце (194 краіны)

Беларусь – 185месца разам з Экватарыяльнай Гвінэяй, Эрытрэяй і Зымбабвэ. Расея – 158 месца (краіна зь несвабодным друкам) Украіна – 113 месца (краіна з часткова свабодным друкам) Польшча – 41 месца (краіна свабоднага друку) Латвія – 31 месца (краіна свабоднага друку) Літва – 26 месца (краіна свабоднага друку)

Мяжа свабоды

“Рэпартэры бязь межаў” – усясьветны рэйтынг свабоды друку ( 168 краінаў)

Беларусь – 151 месца Расея – 147 месца Украіна – 106 месца Латвія – 11 месца

Паводле “Рэпартэраў бязь межаў”, самыя кепскія краіны ў сэнсе свабоды слова – Паўночная Карэя і Туркмэністан.

Якасьць дзяржаўнага кіраваньня – адна з найгоршых у сьвеце

Усясьветны банк – даклад аб ацэнцы якасьці дзяржаўнага кіраваньня (213 краінаў)

Кантроль грамадзтва за дзяржаўнай уладай – горш за Беларусь толькі Бірма, Куба, Лібія, Паўночная Карэя і Туркмэністан.

Вяршэнства закону, якасьць рэгуляваньня, эфэктыўнасьць ураду – горш за Беларусь некаторыя афрыканскія краіны, Аўганістан, Туркмэністан і Ўзбэкістан.

Палітычная стабільнасьць – Беларусь у другой сотні краінаў, апярэджваючы Расеі і Ўкраіну, але саступаючы Латвіі, Літве і Польшчы.

Падатак на прыбытак – 186 %

Усясьветны банк і “Price-waterhouse-Coopers” – даклад аб умовах падаткаабкладаньня бізнэсу (175 краінаў).

10 крытэраў, сярод якіх – працягласьць рэгістрацыі бізнэсу, падатковы цяжар, умовы зьнешнеэканамічнай дзейнасьці.

Найлепшыя умовы – Мальдыўскія выспы.

У дваццатцы лепшых – Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Ірляндыя, Швэйцарыя, Новая Зэляндыя, Данія, Нарвэгія.

У дваццатцы горшых – Балівія, Вэнэсуэла, Кітай, Алжыр, Украіна і Беларусь.

Беларусь – самая заблытаная падатковая сыстэма ў сьвеце.

Падатковы цяжар:

Беларусь –186% падатку з прыбытку Гамбія – 291% падатку з прыбытку

Колькасьць падатковых плацяжоў на год:

Беларусь – 125 Узбэкістан – 130

Беларускія загадкі: эканоміка – нерэфармаваная, макраэканамічныя паказчыкі – някепскія

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця – даклад аб эканамічным становішчы ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) – Беларусь: тэмпы росту 9,5%, найвышэйшыя ў СНД пасьля Армэніі і Азэрбайджану.

Інфляцыя – Беларусь: рост цэнаў ніжэй, чым у Расеі і ва Ўкраіне.

Доля прыватнага сэктару ў вытворчасьці ВУП:

Беларусь – 25% Расея – 65% Латвія – 70% Літва – 75% Польшча –75%

Карупцыя расьце год ад году

“Transparency International” – штогадовая справаздача аб ўзроўні карупцыі

Узровень карупцыі ў Беларусі істотна ўзрос за апошнія 3 гады.

Беларусь: 1998-2002 –сярод 50 краінаў з найменшай карупцыяй у сьвеце 2003 – 53 месца 2004 – 74 месца 2005 – 107 месца 2006 – 151 месца, разам з Камбоджай, Экватарыяльнай Гвінеяй, Узбэкістанам. Расея – 121 месца Украіна – 99 месца Польшча – 61 месца Латвія – 49 месца Літва – 46 месца

Эканамічная свабода: паміж Тога і Нэпалам

Амерыканскі інстытут САТО і канадыйскі “Fraser Institute” – справаздача “Эканамічная свабода ў сьвеце”

Лідэры эканамічнай свабоды – Ганконг, Сынгапур і Новая Зэляндыя



Індэкс чалавечага разьвіцьця – сярэдні

ААН – індэкс чалавечага вымярэньня (177 краінаў)

Вымяраецца на падставе некалькіх паказчыкаў, сярод якіх – сярэдняя працягласьць жыцьця (у Беларусі – 68 гадоў) і валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва (у Беларусі – каля 7 тысяч даляраў у год)

Польшча – 37 месца Літва – 41 месца Латвія – 45 месца Расея – 65 месца Беларусь – 67 месца Украіна – 77 месца
XS
SM
MD
LG