Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч: “Трэба было рыхтаваць эканоміку да рынкавых цэнаў”


Радыё Свабода Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч пазыцыю Расеі ў газавым канфлікце паміж Менскам і Масквою патлумачыў наступным чынам:

(Мілінкевіч: ) “Я думаю, што тут больш за ўсё вялікага расчараваньня, бо 10 гадоў пабудовы эфэмэрнай саюзнай дзяржавы, на якую палітыкі ў Расеі спадзяваліся, скончыліся нічым… Гэта проста кара за хлусьню, якая была, абяцанкі. Расея хоча сказаць, што калі Беларусь будзе незалежнай, то яна пераходзіць у катэгорыю краін, для якіх дзейнічаюць рынкавыя цэны, што паводле сутнасьці рынкавай эканомікі правільна”.

Аляксандар Мілінкевіч лічыць верагодным адключэньне газу для Беларусі з 1 студзеня, але мяркуе, што Расея не давядзе да каляпсу беларускай эканомікі:

(Мілінкевіч: ) “Расеі гэта нявыгадна, нам нявыгадна і Эўрапейскаму зьвязу нявыгадна. Але іншага ня можа быць, калі Беларусь ня толькі не падпісвае, але й яшчэ пагражае закрыць краны для транзыту, што абсалютна непрымальна ў сёньняшніх умовах. Трэба было зразумець, што да рынкавых цэнаў мы прыйдзем, і трэба было карыстацца магчымасьцю, быў час, можна было рабіць многа рэформаў у эканоміцы і падрыхтаваць яе. А яна непадрыхтаваная”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG