Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Скрабец: “Расея больш ня хоча фінансаваць палітыку Лукашэнкі”


Уладзімер Глод, Менск Крызіс з коштамі на расейскія нафту й газ для Беларусі камэнтуе былы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец.

(Скрабец: ) “Расея сёньня ўжо больш ня хоча фінансаваць палітыку Лукашэнкі. І для мяне гэта відавочна. На мой погляд, Лукашэнка ня пойдзе на здачу “Белтрансгазу” Расеі. І таму кошты газу будуць для Беларусі высокімі”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму, з Вашага гледзішча, Расея менавіта цяпер вырашыла спыніць фінансаваньне Аляксандра Лукашэнкі?”

(Скрабец: ) “Расею ў наступным годзе чакаюць выбары ў Дзяржаўную думу. А праз год там пройдуць прэзыдэнцкія выбары. І відавочна, што яны ня хочуць пускаць на гэтае поле спадара Лукашэнку. На маю думку, ёсьць рашэньне пра тое, што ён мусіць сысьці з таго палітычнага поля, на якім ён трымаецца з дапамогай Расеі”.
XS
SM
MD
LG