Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебчукі сабралі паўмільёна рублёў на помнік У.Плешчанку (фота)


Радыё Свабода Да ўшанаваньня памяці аднаго з найстарэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, старшыні абласной арганізацыі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ далучыліся сябры Сойму партыі, а таксама шэраг замежных грамадзянаў ды беларусаў, якія цяпер жывуць на эміграцыі.

Ініцыятарам збору сродкаў на помнік Уладзімеру Плешчанку стаўся ягоны даўні сябар і паплечнік Барыс Хамайда.

(Хамайда: ) “Зь лістапада я тут стаяў каля Сіняга дому й зьбіраў грошы. Амаль паўмільёна беларускіх рублёў сабралі, і яшчэ замежныя грамадзяне ахвяравалі 500 эўра. Наколькі мне вядома, сойм Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зьбірае грошы. Эскіз помніка зрабіў сябра сойму, мастак Ян Таўпыга. І я хацеў бы праз Радыё Свабода падзякаваць усім грамадзянам, якія ахвяравалі грошы на помнік Плешчанку. На мой погляд, гэта і ёсьць беларуская салідарнасьць”.

З усіх прапанаваных варыянтаў помніка аднапартыйцы й сваякі Ўладзімера Плешчанкі, жонка Яўгенія й дачка Натальля, абралі наступны: надмагільле й стэла з чорнага граніту, на якіх будзе выгравіраваны партрэт і стылізаваны крыж — такі ж, як на партыйным сьцягу КХП БНФ.

Помнік паставяць да гадавіны сьмерці апазыцыянэра, які заўчасна пайшоў з жыцьця сёлета 20 траўня й пахаваны на могілках каля вёскі Друкава Віцебскага раёну.


Аўтар эскізу помніка Ян Таўпыга


Ян Таўпыга і дачка Ўладзімера Плешчанкі Натальля
XS
SM
MD
LG