Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ пікетаваў расейскую амбасаду


Радыё Свабода Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі пікетавалі ў Менску расейскую амбасаду.

Яны пратэставалі супраць магчымага падвышэньня цэнаў на газ і прыпыненьня паставак яго ў Беларусь ад 1 студзеня 2007 году. У акцыі ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек. Яны трымалі ў руках плякаты: ”Газпром”— ня наш дом”, “Газпром”— язва саюзнай дзяржавы” й іншыя. Пікетоўцы таксама выкрывалі лёзунгі: “Не саджайце братоў на газавую іголку”. Арганізатары акцыі маюць намер працягнуць пікетаваньне расейскай амбасады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG