Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Шушкевіч: “Плаціць прыйдзецца — куды ж дзецца?”


Радыё Свабода Крызіс з коштамі на расейскія нафту й газ для Беларусі камэнтуе старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч.

(Шушкевіч: ) “Я думаю, што, можа, усё скончыцца невялічкім касмэтычным патаньненьнем. Але ж плаціць прыйдзецца — куды ж інакш дзенесься? Інакш канфлікт ня можа скончыцца. Утрымліваць за кошт “Газпрому” нашага галоўнага начальніка? “Газпром” больш гэтага ня хоча. І гэта чыста палітычнае пытаньне”.

(Карэспандэнт: ) “Можа, урад расейскі возьме на сябе аплату выдаткаў “Газпрому”?”

(Шушкевіч: ) “Не, расейскі ўрад гэтага рабіць ня будзе. У іх такое не закладзена ў бюджэце”.
XS
SM
MD
LG