Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў: бюджэт гатовы да вырашэньня праблемы з расейскім газам


Альгерд Невяроўскі, Менск Міністэрства фінансаў лічыць, што ад падвышэньня цэнаў на расейскія энэрганосьбіты беларускія сацыяльныя праграмы не пацерпяць.

Пры падвышэньні коштаў расейскага газу і нафты для Беларусі ўсе бюджэтныя выдаткі на сацыяльныя праграмы будуць захаваныя. Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын. Бюджэтны дэфіцыт можа быць часткова пакрыты за кошт Фонду нацыянальнага разьвіцьця, які складае 1,2 трыльёна рублёў. Паводле намесьніка міністра, да канца 2007 годзе заробкі працаўнікоў бюджэтнай сфэры складуць 670-690 тысяч рублёў. Гэта на 100 тысяч больш, чым сёлета.

Між тым Міністэрства фінансаў гатовае да карэктыроўкі закону аб бюджэце на 2007 год у зьвязку з падвышэньнем цэнаў на пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў. Спадар Амарын сказаў, што бюджэт гатовы да вырашэньня праблемы з расейскім газам.
XS
SM
MD
LG