Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь узмацняе сваю дэлегацыю на перамовах ў Маскве


Радыё Свабода А другой гадзіне дня ў Маскву ў офіс “Газпрому” мае выправіцца беларуская дэлегацыя на чале з першым намесьнікам міністра энэргетыкі Эдуардам Таўпянцом.

Пра гэта Свабодзе паведаміў памочнік міністра энэргетыкі Андрэй Жукаў.

(Жукаў: ) “Там ужо ёсьць наша група і зараз дапаўняюць яе. Ляцім дамаўляцца канчаткова, думаю, пытаньні будуць вырашаныя”.

Паводле спадара Жукава, камандзіроўка разьлічаная на тры дні.

Дагэтуль перамовы з “Газпромам” вёў генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG