Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Жодзіне: чым запомніўся 2006 год?


Радыё Свабода Чым, на вашу думку, быў адметны 2006 год? Такое пытаньне наш карэспандэнт задаваў жыхарам Жодзіна.

(Спадарыня Віка: ) “Па вялікім рахунку, гэта быў звычайны год”.

(Спадарыня Сьвета: ) “Сёлета купілі тэлевізар у хату, абноўкі, дарожку — бачыце, вось нясу на кухню”.

(Спадарыня Ірына: ) “Звычайны год. Цяжкі, працоўны — як заўжды. І ўсяго толькі”.

(Спадарыня Людміла: ) “Нічым не запомніўся. Аднымі стратамі”.

(Спадар Віктар: ) “Майго 33-гадовага суседа ў пятніцу пахавалі. У “Крышталі” набылі нейкай заразы — відаць, падкінулі. У краме купляюць і труцяцца. У Жодзіне сёньня, як я чуў, шэсьцьдзесят чалавек у лякарні”.

(Спадарыня Вера: ) “Нічога прыкметнага такога не адбылося”.

(Спадарыня Галіна: ) “Мы ўзялі шлюб сёлета, 8 лістапада. Для нас гэта, напэўна, самая памятная падзея”.

(Спадар Аляксандар: ) “Для нас, будаўнікоў, гэта быў нармальны год. У горадзе зроблена вельмі шмат добраўпарадкаваньня, увялі новыя будынкі, правялі капітальны рамонт збудаваньняў”.

(Спадар Васіль: ) “У Жодзіне зьявіўся новы мэр. Навёў парадак добры. Прымусіў усіх працаваць, за ўсё адказваць”.

(Спадарыня Алена: ) “Я так мяркую, што ў нашай краіне нічога такога незвычайнага сёлета не адбылося. Як жылі, так і жывем. Але ў мяне асабіста падзея ў тым, што ўнучак расьце. Вось гэта самае галоўнае”.

(Спадарыня Любоў: ) “Пэнсіянэры жывуць — цярпець можна. А вось маладыя, хай гэта прыбіральшчыца ці санітарка, яны маюць аклад у нас 133 тысячы рублёў. Ці можна на іх пражыць?! Вось гэтым мы не задаволеныя”.

(Спадар Аляксей: ) “Шчыра кажучы, нічога добрага не было. Заробкаў не павялічылі: ні на БелАЗе, нідзе. А ўсё даражэе — тая ж квартплата. А заробкаў няма. А работу мы ж выконваем”.

(Спадарыня Натальля: ) “Сёлетні год мне запомніўся тым, што ніколі ў жыцьці я не адзначала Новага году бязь сьнегу. Як у Парыжы! Сама я са Сьвярдлоўскай вобласьці, дзе моцныя маразы”.

(Спадар Леанід : ) “Усе дні году былі падобнымі. Так і год скончыўся. Будзем чакаць лепшага ад 2007 году”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG