Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве працягваюцца газавыя перамовы


Радыё Свабода Генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Дзьмітры Казакоў працягвае перамовы ў “Газпроме” наконт паставак расейскага газу ў Беларусь у 2007 годзе. Пра гэта Свабодзе паведаміў прэсавы сакратар “Газпрому” Сяргей Купрыянаў.

Камэнтуючы ўчарашнюю заяву беларускага прэм’ера Сяргея Сідорскага наконт таго, што калі з “Газпромам” ня будзе падпісаны кантракт на пастаўку і транзыт газу, то з 1 студзеня Беларусь спыніць транзыт расейскага паліва ў Эўропу як праз “Белтрансгаз”, так і праз газаправод “Ямал-Эўропа”, спадар Купрыянаў заявіў:

(Купрыянаў: ) “Сытуацыя вельмі простая: газаправод Ямал—Эўропа – наш, і мы знойдзем магчымасьці забясьпечыць па ім транзыт”.

Тэхнічныя дэталі спадар Купрыянаў камэнтаваць адмовіўся.

Паводле памочніка міністра энэргетыкі Беларусі Андрэя Жукава, перамовы наконт паставак газу могуць прадоўжыцца і ў выходныя:

(Жукаў: ) “Перамовы працягваюцца. Таму што як расейскі бок, гэтак і мы зацікаўленыя ў выніку. Сёньня ці заўтра пытаньне напэўна будзе вырашанае”.

Паводле спадара Жукава абмен заявамі з двух бакоў асабліва не перашкаджае хадзе перамоваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG