Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івейскім раёне пачалі галадоўку каталіцкія вернікі


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Сёньня пачалі бестэрміновую галадоўку верніцы каталіцкага касьцёлу ў вёсцы Лаздуны Івейскага раёну.

Вернікі Вераніка Скляповіч, Яніна Крапінская і Яніна Сільвановіч (усе пэнсійнага ўзросту) дамагаюцца ад уладаў, каб у іх касьцёле дазволілі працаваць ксяндзу з Польшчы Мар’юшу Ільяшэвічу. Яшчэ месяц таму беларускія ўлады не далі дазволу сямі сьвятарам з Польшчы служыць у беларускіх касьцёлах, спасылаючыся на тое, што ў Беларусі бяз працы застаюцца выпускнікі мясцовых каталіцкіх сэмінарыяў.

Вернікі сабралі каля 12 тысяч подпісаў у абарону свайго сьвятара й накіравалі дэлегацыю ў Менск да старшыні камітэту ў справах рэлігіі й нацыянальных меншасьцяў Анатоля Гулякі. Ім абяцалі ўва ўсім разабрацца, і вось днямі яны атрымалі адмоўны адказ.

У выніку ў чацьвер тры верніцы распачалі галадоўку пратэсту.
XS
SM
MD
LG