Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямецкі ўрад занепакоены газавым канфліктам


Радыё Свабода «Нямецкі фэдэральны ўрад з вялікай заклапочанасьцю назірае за газавай спрэчкай паміж расейскім канцэрнам Газпром і Беларусьсю», заявіў міністар эканомікі Нямеччыны Міхаэль Глос.

Нямеччына зьяўляецца галоўным заходнеэўрапейскім імпарцёрам расейскага паліва, а таму занепакоеная магчымымі збоямі ў пастаўках. Міністар Глос апэляваў сёньня да абодвух канфліктных бакоў з тым, каб яны як мага хутчэй вырашылі цэнавае пытаньне і даказалі сваю надзейнасьць як краіна-экспарцёр і транзытная краіна. Урад Нямеччыны зьбіраецца абмеркаваць сытуацыю зь нямецкім партнэрамі Газпрому. У сваю чаргу найбуйнейшая нямецкая газавая кампанія Рургаз заявіла, што ня мае нейкай занепакоенасьці адносна спыненьня газавых паставак у Нямеччыну.

«За сытуацыяй з газавымі пастаўкамі ў Эўропу вельмі ўважліва сочыць Эўрапейская камісія», заявіў сёньня ў Брусэлі камісар па энэргетычных пытаньнях Андрыс Пібалгс. Паводле ягоных словаў, было б пажадана, каб 4 студзеня гэтае пытаньне абмеркавала б адмысловая экспэртная група ЭЗ.
XS
SM
MD
LG