Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Хто дыскрэдытуе навучальную праграму імя Каліноўскага?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дырэктар Цэнтру усходніх дасьледаваньняў Варшаўскага унівэрсытэту, кіраўнік стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага доктар Ян Маліцкі сказаў нашаму радыё, што апошнім часам мелі месца спробы дыскрэдытаваць праграму. Сярод іншага ў рукі спадара Маліцкага патрапіў ліст, дзе падрабязна апісваецца плян такой дыскрэдытацыі.

Ліст, напісаны па-расейску, выпадкова прыйшоў на адзін з электронных адрасоў варшаўскага офісу праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Ян Маліцкі кажа, што быў уражаны ягоным зьместам.

(Маліцкі: ) “Гэты ліст выглядае як інструкцыя дыскрэдытацыі. Там, здаецца, сем пунктаў. Прычым першы тычыцца дырэктара праграмы, гэта значыць мяне і там гаворыцца прама, прабачце за цытату, “узяць прастытутку, якая б мела сэксуальны кантакт з Маліцкім і такім чынам сабраць на яго кампрамат”. Канешне, тут не ў маёй асобе справа, але ў дыскрэдытацыі праграмы. Там ёсьць мянушкі, але і сапраўдныя прозьвішчы беларускіх студэнтаў, якія я вырашыў не падаваць, бо тое, што яны ёсьць у гэтым лісьце, не значыць, што гэта правакатары”.

Ян Маліцкі расказаў таксама пра спробы невядомых людзей, якія раптам з’явіліся ў інтэрнатах, падбухторваць студэнтаў да пратэстаў супраць кіраўніцтва праграмы ў справе разьмеркаваньня, варункаў навучаньня, пры тым, што стыпэндыянты праграмы Каліноўскага маюць, як кажа спадар Маліцкі, “у два разы лепшыя варункі, чым польскія студэнты”.

(Маліцкі: ) “Як сказаў Аляксандар Мілінкевіч, зь якім я размаўляў пра ўсе гэтыя справы, “гэта толькі пацьвярджае, якой вялікай пагрозай для ўладаў з’яўляецца праграма Каліноўскага, адукацыя для беларускіх маладых элітаў”. Я абсалютна згодны з гэтым".

Ян Маліцкі расказаў таксама, што частка студэнтаў праграмы не наведваюць лекцыі ў ВНУ, куды яны былі разьмеркаваныя. Некаторыя, не дачакаўшыся вакацыяў, паехалі ў Беларусь, што, паводле адміністрацыяў гэтых ВНУ, з’яўляецца недапушчальным і можа прывесьці да адлічэньня, а значыць і пазбаўленьня стыпэндыі, прадугледжанай праграмай.

Сяржук – стыпэндыят праграмы імя Каліноўскага і студэнт адной з варшаўскіх ВНУ кажа, што ведае беларускіх студэнтаў, якія патрапілі ў Польшчу ў межах праграмы, але ня хочуць вучыцца.

(Сяржук: ) “Так, такое ёсьць. Але гэта было відаць яшчэ летам у часе навучаньня польскай мове - хто хоча вучыцца, а хто не. Тое, што нехта быў на плошчы ці мае дачыненьне да дэмакратычнага руху, ня значыць, што гэты чалавек абавязкова будзе і хоча вучыцца”.

Большасьць студэнтаў, у тым ліку і ўсе беларусы ў ВНУ Сяржука, аднак, старанна вучацца.

Ян Маліцкі кажа, што сцэнар магчымай дыскрэдытацыі браўся пад увагу, менавіта таму пра ўсе спробы такіх захадаў вырашана неадкладна інфармаваць мэдыі.

(Маліцкі: ) “Ад пачатку ўсе бралі пад увагу тое, што сярод такой колькасьці студэнтаў могуць апынуцца людзі, якія ня маюць на мэце атрымаць адукацыю і служыць дэмакратыі, толькі будуць займацца службай беларускім спэцслужбам”.



Аляксандар Мілінкевіч і тагачасны прэм''ер Польшчы Казімеж Марцінкевіч падпісваюць дамову ў справе супрацоўніцтва ў праграме Каліноўскага



Каліноўцы каля беларускай амбасады ў Варшаве -- пікет салідарнасьці з Зьмітром Дашкевічам 16 кастрычніка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG