Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Касьцян: Беларусь таксама мае права перакрыць газавыя вэнтылі


Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян бачыць у энэргетычным ціску Расеі на Беларусь найперш палітычныя матывы.

(Касьцян: ) “Расея ставіць перад намі адно пытаньне — каб мы адмовіліся ад сваёй незалежнасьці й сталі ці то нейкай аўтаноміяй, ці то расейскай губэрняй. З гэтага ўсё й пачалося, але гэтага ніколі ня будзе. Беларусь была, ёсьць і будзе незалежнай краінай, і мы нікому не дазволім, нават вялікай і братняй Расеі, з намі размаўляць мовай сілы й шантажу. Тым болей, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы й яе неяк адлучыць ад Эўропы або абкласьці, як ваўка чырвонымі сьцяжкамі, немагчыма”.

Паводле спадара Касьцяна, Беларусь мае права ўвесьці ў адказ на дзеяньні Расеі рынкавыя кошты на транзыт расейскага газу праз сваю тэрыторыю. Паводле спадара Касьцяна, Беларусь у выпадку спыненьня паставак расейскага газу ня будзе красьці чужога паліва.

(Касьцян: ) “Але мы таксама маем права закрыць вэнтылі, пакуль Расея ня прыме нашых патрабаваньняў наконт цэнаў, мы маем права забараніць перапампоўваньне газу праз нашу тэрыторыю. Адначасна мы маем права зьвярнуцца да Эўразьвязу, каб там улічылі нашы мэты, нашы патрабаваньні й наша права, і яны павінны паўплываць на Расею й сказаць, што тая ня мае права дыктаваць толькі сваю рынкавую волю. У беларусаў таксама ёсьць рынкавая воля”.
XS
SM
MD
LG