Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдату ў дэпутаты не зацьвердзілі тэксту ўлёткі


Сяргей Астраўцоў, Горадня Дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарамбюк балятуецца цяпер у Гарадзенскі абласны савет. Ён зьяўляецца ўдзельнікам грамадзкага руху “За свабоду”. Сёньня яму ў Мастоўскай акруговай камісіі №42 адмовіліся зацьвердзіць тэкст выбарчай улёткі.

Алесь Зарамбюк зазначае, што ва ўлётцы няма ніякіх супрацьзаконных заклікаў. Ён адно паведаміў у ёй, што яго выключылі з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, – як ён лічыць, каб адпомсьціць за ягоную грамадскую актыўнасьць.

У тэксьце таксама паведамляецца, што на пачатку 2006 году яго аштрафаваў мастоўскі суд за каляндарыкі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Алесь Зарамбюк выказаў ва ўлётцы стаўленьне да гэтага: пратакол, паводле яго, быў сфальсыфікаваны, і яго пакаралі незаконна. Гэтыя моманты выклікалі нязгоду акруговай камісіі.
XS
SM
MD
LG