Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопнік расейскага самалёта затрыманы (абноўлены)


Радыё Свабода Захопнік расейскага самалёта А-320, які ляцеў па маршруце Масква-Жэнэва, затрыманы ў Празе.

Намесьнік дырэктара кампаніі "Аэрафлот" Леў Кашлякоў паведаміў, што ў часе палёту з Масква ў Жэнэву адзін з пасажыраў заявіў, што мае пры сабе выбуховае прыстасаваньне. Экіпаж запрасіў тэрміновую пасадку ў праскім аэрапорце.

На гэты момант пасажыр затрыманы чэскай паліцыяй. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, ён быў п''яны і дзейнічаў з хуліганскіх памкненьняў.

Паводле экіпажу, ніхто з пасажыраў і экіпажу не пацярпеў. Пасажыры дапамаглі затрымаць хулігана.

Намесьнік генэральнага дырэктара "Аэрафлоту" Леў Кашлякоў паведаміў, што затрыманы зьяўляецца грамадзянінам Расеі.

Л.Кашлякоў дадаў: "Самалёт цалкам спраўны і пасьля дадатковага надгляду і праверкі багажу працягне палёт у Жэнэву".

Раней прадстаўніца "Аэрофлоту" Ірына Данэнберг заявіла, што на борце самалёта знаходзіцца каля сотні пасажыраў.
XS
SM
MD
LG