Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Урад РФ не падтрымлівае прапановы “Газпрому” аб мыце на экспарт газу


Радыё Свабода Супрацоўнік Кабінэту міністраў РФ паведаміў інфармацыйнаму агенцтву ИТАР-ТАСС, што ўрад Расеі пакуль не падтрымлівае прапанову "Газпрому" ўвесьці мыта на экспарт газу ў Беларусь. "Гэтага рабіць ня варта," — адзначыў суразмоўца. "Дадзенае пытаньне можна разглядаць, рыхтаваць, рабіць разьлікі, але рабіць гэта трэба асьцярожна".

Раней кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер заявіў журналістам, што кампанія зьвярнулася ва ўрад Расеі з прапановай увесьці мыту на экспарт газу ў Беларусь.

"У дадзены момант ня дзейнічае экспартная мыта на пастаўкі расейскага газу ў Беларусь. Праз гэта бюджэт Расеі не даатрымлівае 1,3 даляраў," — заявіў Аляксей Мілер, перадае інфармацыйнае агенцтва РИА "Новости". Ён дадаў, што калі ўвесьці мыту і ўжыць рынкавую формулу разьліку кошту, тысяча кубічных мэтраў газу для Беларусі можа каштаваць 260 даляраў.

"Газпром" спыніць пастаўкі газу ў Беларусь 1 студзеня 2007 г. а 9-й раніцы. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва РИА "Новости" са спасылкай на кіраўніка кампаніі Аляксея Мілера.

"Газпром" ня пойдзе на саступкі ў пытаньні кошту на газ для Беларусі», — заявіў прэсавы сакратар канцэрну Сяргей Купрыянаў.

Намесьнік кіраўнііка праўленьня канцэрну «Газпром» Аляксандар Мядзьведзеў паведаміў: кампанія зробіць усё, каб кампэнсаваць магчымы несанкцыянаваны адбор газу Беларусьсю. А. Мілер паведаміў, што ў Літву, Польшчу і Нямеччыну ўжо накіраваны лісты наконт сытуацыі з пастаўкамі газу ў Беларусь, цераз якоую ідзе транзыт газу з Эўропу.

Нагадаем, "Газпром" патрабуе павысіць цану з 47 да 105 даляраў на тысячу кубамэтраў газу. Менск адмаўляецца плаціць болей за 75 даляраў.
XS
SM
MD
LG